29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан: Украіна здольная пераламаць сітуацыю ў вайне і адціснуць войскі РФ на пазіцыі 24 лютага

5
Джонсан: Украіна здольная пераламаць сітуацыю ў вайне і адціснуць войскі РФ на пазіцыі 24 лютага
БАРЫС ДЖОНСОН

Украіна можа змяніць дынаміку вайны ў гэтым годзе ці нават у найбліжэйшыя месяцы.

У вышэйшага вайсковага палітычнага кіраўніцтва Украіны ёсць рэалістычны план, каб пераламаць сітуацыю ў вайне ў гэтым годзе. Аб гэтым прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў 30 чэрвеня на прэс-канферэнцыі па выніках саміту NATO ў Мадрыдзе, трансляцыю вяла The Telegraph.

“Я думаю, што ў іх ёсць патэнцыял, каб павярнуць усё назад. Мы бачылі, што можа зрабіць Украіна, каб адкінуць расейцаў назад. Мы бачылі, што яны зрабілі вакол Кіева, вакол Харкава і зараз на выспе Змяінай. Я думаю, што самае правільнае для нас - гэта працягваць пільнавацца курсу, які пазнаыў NATO, незалежна ад таго, наколькі гэта цяжка", - сказаў Джонсан.

Ён нагадаў аб сваім візіце ў Кіеў перад самітамі лідараў NATO і G7, якія прайшлі на гэтым тыдні.

"Я ездзіў ва Украіну перад тым, як пачаўся гэты шэраг самітаў, менавіта для таго, каб зразумець, якое бачанне ў [прэзідэнта Украіны Уладзіміра] Зяленскага і ўкраінскай улады. І яны сапраўды бачаць спосаб, як змяніць дынаміку вайны ў гэтым годзе, нават у найбліжэйшыя месяцы. І таму цяпер важна дапамагаць, наколькі мы можам, каб Украіна ўтрымалася, - дадаў Джонсан. - Мы мяркуем, што ў іх сапраўды ёсць магчымасць адбіць расейцаў і вярнуць іх на пазіцыі, якія існавалі да 24 лютага. Гэта, безумоўна, тое, што Уладзімір хоча зрабіць, і ён азначыў план, як гэта зрабіць".

Прэм'ер Брытаніі адзначыў, што пастаўкі рэактыўных сістэм залпавага агню маюць асаблівае значэнне для Украіны ў гэтай сітуацыі.

"Я ўражаны тым, як украінцы эфектыўна вучацца іх выкарыстоўваць", - дадаў ён.

Джонсан таксама сказаў, што задаволены тым, што Вялікабрытанія выдае дадатковыя £1 млрд на вайсковую дапамогу Украіне.

"І калі вам патрэбныя довады дзіўнай здольнасці ўкраінцаў даць адпор, пераадолець цяжкасці і адкінуць расейцаў, то паглядзіце, што адбылося сёння на выспе Змяінай, дзе Расея была вымушана саступіць пазіцыі", - дадаў прэм'ер Брытаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках