28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абвясціў конкурс стыпендый для беларускіх студэнтаў

ЕЗ абвясціў конкурс стыпендый для беларускіх студэнтаў

У рамках праграмы "EU4Belarus – SALT".

Еўрапейскі звяз у рамках праграмы "EU4Belarus: салідарнасць з народам Беларусі" абвяшчае конкурс заявак на атрыманне стыпендый EU4Belarus - SALT (Support for Advanced Learning and Training). На стыпендыі могуць разлічваць студэнты з Беларусі, якія зазналі пераслед на радзіме і паступілі ва ўніверсітэты Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы пачынаючы з 2020-21 навучальнага года.

Сума стыпендыі - 450 еўра на месяц, стыпендыя выплачваецца з верасня да чэрвеня. Максімальны тэрмін падтрымкі — тры акадэмічныя гады, або да заканчэння аднаго поўнага цыкла навучання паводле праграмы бакалаўрыяту або магістратуры, які заканчваецца раней

У 2022 годзе на першым этапе праграмы будзе размеркавана 40 стыпендый. У рамках другога этапу плануецца размеркаваць не менш як 150 стыпендый.

Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з урадамі Латвіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі і фінансуецца Еўрапейскім Звязам. Гэтыя захады былі прынятыя ў адказ на палітычны крызіс, які разгарнуўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. Мэта праграмы - садзейнічаць умацаванню ўстойлівасці дзеля пашырэння грамадзянскіх правоў і магчымасцяў і ўстойлівага эканамічнага росту ў Беларусі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна не пазней за 25 ліпеня 2022 года запоўніць анкету і падаць пакет дакументаў, поўны пералік умоў - на сайце конкурсу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках