19 красавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ звярнулі ўвагу на знікненне Ілана Маска

13
СМІ звярнулі ўвагу на знікненне Ілана Маска
ІЛАН МАСК

Апошні публічны выступ кіраўніка Tesla і SpaceX датуецца 21 чэрвеня.

Мільярдэр Ілан Маск, які плануе набыць кампанію Twitter, знік – на працягу дзевяці дзён ён не публікаваў паведамленняў у аднайменнай сацыяльнай сетцы, а таксама не з'яўляўся на публічных мерапрыемствах.

На знікненне кіраўніка Tesla і SpaceX Ілана Маска звярнулі ўвагу не толькі звычайныя карыстальнікі, але і СМІ, у тым ліку агенцтва Bloomberg.

Апошні публічны выступ прадпрымальніка датуецца 21 чэрвеня на Катарскім эканамічным форуме, падчас якога Маск расказаў, што паводле ўгоды з Twitter усё яшчэ ёсць "неразгледжаныя пытанні", у тым ліку асцярогі з нагоды колькасці робатаў. Тады ж была пакінутая апошняя на сёння публікацыя Маска ў сацсетках.

Агенцтва адзначае, што такі доўгі перапынак у актыўнасці не ўласцівы для Маска. Бізнэсовец штодня публікаваў дзясяткі паведамленняў, каментаваў навіны, расказваў пра свае кампаніі, размаўляў з карыстальнікамі і загружаў мэмы.

Адной з тэорый аб прычынах "знікнення" мільярдэра з'яўляецца тое, што канец квартала звычайна вельмі загружаны час для Tesla, бо кампанія Маска спрабуе дасягнуць квартальных паказчыкаў адгрузак і продажаў. Акрамя таго, некалькімі тыднямі раней яго іншая кампанія - SpaceX - ажыццявіла запуск трох ракет-носьбітаў Falcon 9.

Пакуль незразумела, ці вернецца прадпрымальнік і магчымы новы ўладальнік Twitter на сваю старонку. Дарэчы, некаторыя прыхільнікі Маска ўжо паспелі выказаць асцярогу за ягонае здароўе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках