18 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнік Уімблдона забыўся перад матчам ракетку

3
Удзельнік Уімблдона забыўся перад матчам ракетку

Заўважыў гэта толькі на корце.

Перад матчам другога раўнда Уімблдона, які прайшоў 29 чэрвеня, здарылася даволі незвычайная сітуацыя. 24-гадовы француз Х'юга Умбэр, які гуляў з 23-гадовым нарвэжцам Касперам Руўдам, забыўся, што яму трэба для матчу.

У хлопца вылецела з галавы, што на тэнісным корце яму спатрэбіцца ракетка. Магчыма, спартовец нават не ўяўляў, што ў яго кайстры няма ракетак і зразумеў гэта, толькі калі пачалася размінка, піша onet.pl.

Але Умбэру пашанцавала. Магчыма, нехта з яго трэнерскага штаба знайшоў забытую экіпіроўку і перадаў тэнісісту. Сам гулец адрэагаваў на сітуацыю з усмешкай на твары. Па ім было відаць, што француз нават не можа паверыць у тое, што ён забыўся такую важную для гульні рэч.

Заўзятары на корце паставіліся да сітуацыі з разуменнем і, калі Умбэр атрымаў ракеткі, узнагародзілі воплескамі таго, хто прынёс іх спартоўцу. Пасля невялікай размінкі тэнісісты прыступілі да гульні, у якой якраз перамог Умбэр (6:3, 2:6, 5:7, 4:6).

Уга Умбэр займае 112 месца ў рэйтынгу АТР.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках