19 красавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан: Зяленскі распрацаваў план адпору акупантам

4
Джонсан: Зяленскі распрацаваў план адпору акупантам

Прэм'ер Брытаніі дадаў, што партнёры Украіны павінны дапамагаць краіне, наколькі могуць.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распрацаваў план адпору акупацыйным войскам і іх вяртання на пазіцыі да 24 лютага.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан на саміце краін-чальцоў NATO, паведамляе РБК-Украіна.

Ён адзначыў, што рабіў візіты ва Украіну незадоўга да пачатку самітаў для таго, каб атрымаць рэальнае ўяўленне аб пазіцыі Зяленскага і яго адміністрацыі, даведацца, як яны ацэньваюць сітуацыю.

"Яны бачаць спосаб, як змяніць дынаміку ў гэтым годзе, у найбліжэйшыя некалькі месяцаў", - сказаў ён.

Джонсан дадаў, што партнёры Украіны павінны дапамагаць краіне, наколькі могуць.

"Яны паказалі, што могуць супраціўляцца. Яны могуць прадэманстраваць сваю дзіўную здольнасць даваць адпор", - сказаў ён.

Джонсан адзначыў, што важна перадаваць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню, бо ўкраінскія войскі вельмі гнуткія ў іх выкарыстанні.

"Мы думаем, што ў іх сілах даць адпор расейцам і вярнуць іх на пазіцыі 24 лютага. І гэта безумоўна тое, што Уладзімір (Зяленскі - рэд.) гаворыць, што ён хоча зрабіць, і распрацаваў план для гэтага", - дадаў прэм'ер- міністр Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках