24 красавiка 2024, Серада, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску не змаглі раз'ехацца два Land Rover

15
У Менску не змаглі раз'ехацца два Land Rover

Адзін з іх ад удару перакуліўся.

Раніцай 30 чэрвеня ў менскай Сляпянцы сутыкнуліся адразу два пазадарожнікі Land Rover: адзін з іх ад удару перакуліўся, расказалі ў менскім ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аб 11 гадзіне раніцы 52-гадовая жанчына, якая кіравала Land Rover, ехала па 1-му Запарожскаму завулку ў кірунку вуліцы Анаева і не саступіла дарогу яшчэ аднаму аўтамабілю той жа маркі. Пазадарожнікі сутыкнуліся, другі аўтамабіль ад удару перакуліўся і зноў стаў на колы.

На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў, за выключэннем абодвух пазадарожнікаў - самаходы атрымалі пашкоджанні.

У ДАІ нагадалі, што кіроўца аўтамабіля, які рухаецца па другаснай дарозе, на скрыжаванні павінен саступіць дарогу машынам, якія набліжаюцца да яго па галоўнай дарозе, незалежна ад іх далейшага кірунку руху.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках