Уцякаючы са Змяінага, расейцы палілі дакументы: Якую тэхніку страцілі акупанты
5- 1.07.2022, 10:10
- 19,774

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці вызвалення вострава.
На Змяіным востраве ў Чорным моры ў выніку ракетна-артылерыйскіх удараў, нанесеных украінскімі вайскоўцамі па сілах расейскіх акупантаў, былі знішчаныя палявы склад боепрыпасаў, зенітна-ракетны комплекс "Тор", прычэп з дызель-генератарам і адзін маламерны катар.
Ворагі пры адступленні са Змяінага вострава ўзарвалі рэактыўную сістэму залпавага агню і транспартна-зарадную машыну да ЗРК "Тор", падзяліліся ў аператыўным камандаванні "Пивдень" Узброеных сілаў Украіны.
"...Заканчваючы экстранную эвакуацыю асабовага складу з вострава Змяіны, рашысты знішчалі ваенную тэхніку, дакументацыю і маёмасць. Верагодна, ажыццёўленае мінаванне мясцовасці, прычала і навакольных водаў ля вострава..." – падзяліліся ва УСУ.
Нагадаем, 30 чэрвеня ў АК "Пивдень" паведамілі, што ноччу абаронцы Украіны нанеслі ўдар па востраве Змяіны, пасля чаго ворагі, верагодна, яго пакінулі. Пазней стала вядома, што каля Змяінага вострава ўкраінскія ваяры збілі расейскі гелікортар Ка-52 "Алігатар".