29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская кінаакадэмія пачала супрацоўніцтва з Netflix

1
Украінская кінаакадэмія пачала супрацоўніцтва з Netflix

Запушчаныя праграмы для падтрымкі творцаў з Украіны.

Украінская кінаакадэмія, Netflix і House of Europe заявілі пра пачатак супрацоўніцтва, мэтай якога з'яўляецца крэатыўная падтрымка творцаў з Украіны. На гэты момант пачатыя дзве ініцыятывы, якія закліканыя дапамагчы стваральнікам з Украіны, якія пацярпелі або былі вымушаныя пераехаць праз вайну, развязаную Расеяй, прадоўжыць іх працу, паведамляецца на сайце Акадэміі.

Праграма Украінскай кінаакадэміі прадугледжвае:

48 грантаў на распрацоўку сцэнарыяў за 15 тыс. даляраў кожны для камандаў дасведчаных кінапрафесіяналаў з двух чалавек (сцэнарыста і прадусара);

Эксклюзіўныя анлайн сесіі з міжнароднымі экспертамі галіны.

Праграма пад кіраўніцтвам House of Europe забяспечыць:

100 стыпендый за 1000 еўраў для стваральнікаў усіх узроўняў;

Навучанне працэсу кінавытворчасці, пост-прадакшну і пітчынгу ад Netflix для прафесіяналаў пачатковага і сярэдняга ўзроўню.

Адзначаецца, што падаць заяўку на ўдзел у праграмах можа любы ўкраінскі стваральнік, незалежна ад свайго месцазнаходжання. Пры падтрымцы асноўных міжнародных і ўкраінскіх установаў стваральнікі змогуць развіваць сваю кар'еру ў кіна- і тэлеіндустрыі.

Ініцыятывы падтрымліваюцца Netflix Fund for Creative Equity, глабальным фондам, запушчаным у пачатку 2021 года, з мэтай стварэння вялікіх магчымасцяў для людзей з недастаткова прадстаўленых ці маргіналізаваных супольнасцяў, каб іх галасы былі пачутыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках