19 красавiка 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што будзе і надалей падтрымліваць расейскую агрэсію ва Украіне

51
Лукашэнка заявіў, што будзе і надалей падтрымліваць расейскую агрэсію ва Украіне

Дыктатар распавёў аб сваёй ролі ў «спецаперацыі».

Лукашэнка будзе і надалей падтрымліваць расейскую агрэсію ва Украіне. Пра гэта ён паведаміў 3 ліпеня падчас выступу ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы». Ягоную прамову трансляваў прапагандысцкі тэлеканал «Беларусь 1», паведамляе zerkalo.io.

- Нас сёння папракаюць у тым, што мы - адзіная краіна ў свеце, якая падтрымліваем Расею ... Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць Расею, - сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што ўважае Расею «брацкай дзяржавай».

- І ўвогуле, тыя, хто нас папракае, вы што не ведалі, што ў нас вельмі цесны саюз з Расейскай Федэрацыяй. І што яны не ведалі, што ў нас створаная ўжо даўно ў саюзе Беларусі і Расеі адзіная групоўка Узброеных сіл, фактычна адзінае войска. Вы ж гэта ведалі. Дык чаму нас сёння папракаеце? Мы былі і будзем з брацкай Расеяй. Наш удзел у гэтай «спецаперацыі» мною вызначаны даўно. У першы дзень пачатку гэтай «аперацыі». Калі я сказаў, успомніце: «Мы нікому не дазволім страляць у спіну расейскаму чалавеку». І мы занялі абарону ад Берасцейскай крэпасці да паўднёвай мяжы, - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках