20 красавiка 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Марыюпаля ўзарваўся на міне і пайшоў на дно расейскі дэсантны катар «Акула»

5
Каля Марыюпаля ўзарваўся на міне і пайшоў на дно расейскі дэсантны катар «Акула»

У горадзе таксама згарэў склад нарабаванай акупантамі маёмасці.

Недалёка ад Марыюпаля ў Азоўскім моры ўзарваўся на міне расейскі дэсантны катар «Акула». Гэта адбылося яшчэ 30 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка. Ён адзначыў, што нарэшце атрымалі пацвярджэнне гэтага.

«Самаліквідаваўся дэсантны катар праекту 1176 г. «Акула» чарнаморскага флоту. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 3 маракі», — паведаміў Андрушчанка.

У Марыюпалі згарэў склад нарабаванага

Адплата нагнала акупантаў і ў левабярэжнай частцы Марыюпаля. Тут ворагі зладзілі сабе склад для нарабаванага на тэрыторыі СТА. Аднак 2 ліпеня ўсё скрадзенае раптоўна загарэлася. Расейскія так званыя «выратавальнікі» паспяшаліся ратаваць крадзенае, але ў іх нічога не атрымалася.

«Чарговы марыюпальскі недакурак адплаціў рабаўнікам. Марыюпаль не прымае акупацыю і пачынае адплату нават у тыле акупантаў», – адзначыў Андрушчанка.

«Очередной мариупольский окурок отплатил грабителям. Мариуполь не принимает оккупацию и начинает возмездие даже в тылу оккупантов», – отметил Андрющенко.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках