28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай чакае, калі Расея ўпадзе

8
Кітай чакае, калі Расея ўпадзе

Пекін вядзе вельмі тонкую і мудрагелістую гульню.

Кітай мае тое, што трэба Расеі для ўзмацнення. Аднак там не зацікаўлены ў тым, каб хоць чым дапамагаць краіне-агрэсару.

Наадварот, Кітаю выгадна, каб Расея прыкметна аслабла і сама падпаўзала да іх з просьбамі аб супрацоўніцтве і дапамозе. Пра гэта сказаў расейскі праваабаронца Марк Фейгін. Сваё меркаванне ён выказаў 24 каналу.

«Кітай вядзе сваю вельмі тонкую і мудрагелістую гульню», - сказаў Фейгін.

Да прыкладу, тое, што NATO афіцыйна прызнаў Расею сваёй стратэгічнай пагрозай, а Кітай - апанентам, нават такія заявы для азіяцкай краіны таксама карысныя.

«У Кітая толькі адно патрабаванне, маўляў, аддайце нам Тайвань. Яны пакрысе дамагаюцца гэтых саступак. Масква ж хоча ўсю Усходнюю Еўропу», - дадаў праваабаронца.

Таму ён лічыць, што праз гэта Кітай і трымаецца больш сціпла. Аднак ад перамогі ці паразы Захаду ў супрацьстаянні з Масквой залежыць лёс Тайваня.

«Кітай сапраўды нарошчвае вайсковы бюджэт і сваё войска. Усё гэта з улікам таго, што яны чакаюць, калі Расея ўпадзе», - падкрэсліў Фейгін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках