25 красавiка 2024, Чацвер, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчуки і фантаны: як астудзіцца, калі вы затрымаліся ў горадзе

2
Менчуки і фантаны: як астудзіцца, калі вы затрымаліся ў горадзе

Кароткая інструкцыя.

Купанне ў фантанах - даўняя гарадская традыцыя. І падтрымліваюць яе не толькі моцныя хлопцы ў цяльняшках. Галоўныя рухавікі «рытуалу» - спякота і зручная канструкцыя збудавання, што раздае ваду. Залазіць у чары ці караскацца па слізкіх мармуровых прыступках вырашыцца не кожны, а вось пабегаць паміж бруямі так званага сухога фантана - мілая справа. Журналісты onliner.by паглядзелі, як сёння адрываліся менчукі, якія не з'ехалі за горад, але ўсё ж знайшлі варыянт, як астудзіцца.

У парку Перамогі не толькі цяніста, свежа і ўтульна, але і даволі «мокра». З аднаго боку - рака, з другога - фантаны (іх тут адразу тры). Сапраўдная канцэнтрацыя шчасця.

Прыгожы (асабліва з вячэрнім падсвятленнем) фантан «Перамога» цешыць сваім выглядам наведвальнікаў ужо каля дзесяці гадоў. Недалёка ад яго б'е бруямі з зямлі «Вечнасць», прыцягваючы да сябе ўсіх наведвальнікаў парку: хаця б ногі памачыць у такую спякоту.

Бацькам не пазайздросціш: для таго каб «выняць» дзіця з вады (каб не здранцвела і хоць трохі абсохла), даводзіцца ладна папрацаваць, бо супраціў гарантаваны.

А вось патэнцыйны чыннік для чарговых абурэнняў. Пару тыдняў таму жыхарка Каменнай Горкі перажывала праз тое, што з яе акна бачныя дзяўчаты, якія загараюць на газоне (у тым ліку топлес). Сёння, магчыма, скаргі (ці лісты падзякі) паступяць з іншых раёнаў горада.

Яшчэ адзін фантан, які створаны для весялосці і радасці, знаходзіцца на вуліцы Пуліхава. Запусцілі яго ў траўні 2020-га, шчыра парадаваўшы тым самым жыхароў цэнтральнай часткі Менска. Спачатку не ўсё ішло гладка (фантан залішне разліваўся), але праблему аператыўна ліквідавалі, і зараз толькі неба, толькі вецер, толькі радасць.

Некаторыя сем'і прыходзяць падрыхтаванымі: дзеці ў купальніках, гумавых сандалях і з сабранымі валасамі. Іншым жа даводзіцца арыентавацца на месцы. Балазе ў такую спякоту месца прыраўноўваецца да пляжнага, а таму абыходзіцца без строгага дрэс-кода.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках