25 красавiка 2024, Чацвер, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэградацыя беларускай эканомікі ідзе па поўнай

3
Дэградацыя беларускай эканомікі ідзе па поўнай

Справа нават не ў стане асобных прадпрыемстваў.

Аналітык Сяргей Чалы расказаў аб сітуацыі ў беларускай эканоміцы і дэфолце.

- Цікавыя трэнды, якія кажуць, што дэградацыя ідзе, яна ідзе па поўнай. Сэнс яе нават не ў стане асобных прадпрыемстваў, - адзначыў Сяргей Чалы.

У якасці прыкладаў аналітык прывёў сітуацыю ў некалькіх сферах - на рынку нерухомасці і рынку працы. З ягоных слоў, цяпер большасць здзелак з нерухомасцю займаюць аперацыі па продажы жылля па даверанасці:

- Што ў перакладзе на нармальную чалавечую мову азначае, што прадаецца жыллё тымі, хто не знаходзіцца ў Беларусі. Што азначае, што гэта нават не здача ў арэнду. Гэта ўжо людзі, якія з'язджаюць з канцамі.

Гаворачы аб рынку працы, Чалы акцэнтаваў увагу на недахопе медыкаў і настаўнікаў, а таксама аб сітуацыі з прыватным бізнэсам. З ягоных слоў, у выпадку з апошнім найбольш красамоўную праблему апісвае статыстыка адкрыцця новых бізнэсаў з беларускім капіталам у Польшчы.

- А Лукашэнка можа колькі заўгодна сабе казаць: «А вы не едзьце, вы вяртайцеся. А ўжо 95% падумваюць, як прыехаць назад». Не, насамрэч бягуць усе.

Экспэрт таксама пракаментаваў рашэнне ўладаў разлічыцца па знешніх даўгах беларускімі рублямі:

- Вядома ж, гэта дэфолт. Пытанне ў іншым. Наш міністр фінансаў пацвердзіў думку аб тым, што ільвіная доля трымальнікаў беларускіх аблігацый - рэзідэнты Беларусі і Расеі.

Са слоў Чалага, яго даўно цікавіў парадокс, чаму Беларусь так надзейна адказвае па сваіх знешніх абавязаннях, выплачваючы купонныя плацяжы па 8-9 працэнтаў гадавых, а то і вышэй.

- Пры тым, што ў эканоміцы, у бюджэце не ўсё так добра. Мала таго, што перазаймаць даводзілася, але яшчэ і душылі сваю ўласную эканамічную актыўнасць, вымаючы сродкі з айчыннай эканомікі.

Экспэрт мяркуе, што трымальнікі аблігацый маглі мець негалосную гарантыю ўладаў на выпадак дэфолту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках