19 красавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны на электроніку ў Беларусі выраслі на 30-50 працэнтаў

2
Цэны на электроніку ў Беларусі выраслі на 30-50 працэнтаў

Праз санкцыйныя абмежаванні асартымент крамаў скараціўся.

Кіраўнік інтэрнэт-гіпермаркета 21vek.by Сяргей Вайніловіч распавёў падчас анлайн-дыскусіі «Маркетплэйсы ў Беларусі — выратавальны круг ці якар?» аб тым, што пасля ўвядзення санкцый у Беларусі па-ранейшаму ёсць магчымасць завозіць прадукцыю замежных брэндаў, якія пайшлі з рынку. Цяжкасць заключаецца ў тым, каб гэта адбывалася хутка і па дэмакратычных коштах. Са слоў прадпрымальніка, зараз асартымент інтэрнэт-пляцоўкі 21vek.by скараціўся да 85% ад планавага. Ягоныя словы прыводзіць выданне Office life.

- Прадукцыя замежных брэндаў, якія абвясцілі, што не пастаўляюць у Беларусь і Расею свае тавары, спадзяёмся, застанецца - гэта і Apple, і Electrolux, і іншыя, - сказаў ён. - Праўда, пакуль не можам атрымаць актуальную прапанову па кошце. Айфоны ёсць, але сталі яшчэ даражэйшымі. Яшчэ даражэйшымі ўжо не будуць - кошты і так касмічныя.

Сяргей Вайніловіч таксама заўважыў, што ў сакавіку, напрыклад, усе пастаўшчыкі электронікі пералічылі цэны, таму тавары падаражэлі ў 2-2,5 раза. На беларускім рынку яны падраслі на 30-50 працэнтаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках