NASA рыхтуе палёт на Месяц
3- 3.07.2022, 15:46
- 5,616
Вядомая дата пачатку аперацыі.
Нацыянальнае ўпраўленне аэранаўтыкі і даследавання касмічнай прасторы (NASA) заявіла пра новую дату магчымага запуску ракеты ў рамках месяцовай місіі Artemis 1.
Пра гэта піша NASA Space Flight.
Як зазначае прэс-служба, пасля паспяховай генеральнай рэпетыцыі NASA вярнула ракету да месца зборкі лятальных апаратаў.
"Цяпер апарат Artemis 1 пройдзе канчатковую праверку гатоўнасці і падрыхтоўку да запуску перад яго дэбютным палётам, запланаваным на канец гэтага года", – піша прэс-служба.
Сёння ж касмічнае ўпраўленне арыентуецца на часовае акно з 23 жніўня да 6 верасня. Аднак зараз плануюцца працы, якія могуць паўплываць на будучы графік. Сярод іх, напрыклад, развязанне тэхнічных недахопаў, якія былі выяўлены падчас апошніх выпрабаванняў.