29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаляк: Уварванне беларускага войска ва Украіну стане катастрофай для Лукашэнкі

20
Падаляк: Уварванне беларускага войска ва Украіну стане катастрофай для Лукашэнкі

Украіна гатовая да праявы агрэсіі з любога боку.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што беларускае войска на сёння дэмаралізаванае, але калі яно ўсё ж уварвецца ва Украіну, гэта стане катастрофай для Беларусі і дыктатара Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта Падаляк сказаў у інтэрв'ю «Настоящему времени».

Ён зазначыў, што Украіна актыўна маніторыць сітуацыю на ўкраінска-беларускай мяжы і рыхтуе абарону на выпадак уварвання з боку Беларусі.

«Безумоўна, мы вельмі актыўна маніторым усю сітуацыю, я маю на ўвазе выведсупольнасць наша актыўна працуе, у нас там даволі дакладна і зразумела, як павінна выбудоўвацца фартыфікацыйная абарона, як павінны працаваць брыгады рэзерву нашага, усё гэта ў нас дакладна і зразумела і г.д. За гэта можаце быць спакойныя», – сказаў Падаляк.

Ён адзначыў, што беларускае войска на сёння дэмаралізаванае, а грамадства ў Беларусі негатыўна ставіцца да вайны Расеі супраць Украіны.

«Я пра іншае пагаварыў бы: паміж Расеяй і Беларуссю вялізная прынцыповая розніца. У Беларусі грамадства (я не бяру непрызнаную вертыкаль улады ў Рэспубліцы Беларусь) значна больш глыбока разумее, што адбываецца ва Украіне, і адназначна негатыўна ацэньвае “ваенную спецыяльную аперацыю”. Яно вельмі цяжка выходзіла з выбарчай кампаніі ў 2020 годзе і не прымае гэты абсурдысцкі план уварвання з боку Беларусі. Беларускае войска на сёння знаходзіцца ў стане дэмаралізацыі. Яно выдатна разумее, што ўварванне на чужую тэрыторыю – гэта ў любым выпадку ўварванне, гэта значыць ты ў любым выпадку паспрабуеш быць акупантам, у цябе няма ніякіх іншых матывацый», – сказаў Падаляк.

Паводле словаў прадстаўніка Офіса прэзідэнта, уварванне ва Украіну стане катастрофай для Беларусі і Лукашэнкі асабіста.

«Беларусь урываецца ва Украіну. Якая матывацыя? То-бок чым справакавана? Гэта ж трэба будзе юрыдычна даказваць. Вось мы зайшлі ва Украіну, таму што Расея страціла там ужо амаль сорак тысячаў вайскоўцаў, якая таксама зайшла не справакавана на тэрыторыю Украіны. Гэта значыць юрыдычна для Беларусі гэта катастрофа, для Лукашэнкі – гэта прамая асабістая катастрофа, калі ва Украіну зойдзе беларускае войска. Адзінае, што ён будзе рабіць, – гэта даваць паветраную прастору і інфраструктуру Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дамовы расейскай арміі. Але гэта таксама юрыдычная адказнасць, таму для Лукашэнкі вельмі цяжкая сітуацыя. Ён настолькі залежыць у эканамічным плане ад Расеі, што практычна абавязаны выконваць любыя патрабаванні спадара Пуціна», – мяркуе Падаляк.

«І, нарэшце, самае галоўнае для Украіны. Мы дакладна разумеем сёння, хто ёсць хто, і гатовыя да праявы агрэсіі з любога боку», – адзначыў дарадца кіраўніка АП.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках