18 красавiка 2024, Чацвер, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь праз санкцыі скараціла аб'ём лесанарыхтоўкі

18
Беларусь праз санкцыі скараціла аб'ём лесанарыхтоўкі

У рэжыму з'явіліся праблемы са збытам.

У Беларусі праз санкцыі ўзніклі праблемы са збытам драўніны. Пра гэта паведаміў у эфіры дзяржтэлеканала "Беларусь 1" намеснік прэм'ер-міністра краіны Юрый Назараў.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што беларуская лесапрамысловасць патрапіла ў санкцыйныя спісы краінаў ЕЗ.

– Адпаведна нам адрэзалі еўрапейскія рынкі, на якіх мы ўжо выбудавалі даўно сваю працу. Пакуль мы перабудоўваем лагістыку, у нас некаторы ёсць збой з рэалізацыяй прадукцыі перапрацоўкі. Для таго каб не назапашваць штабелі на палях, у лесе – драўніна ж у штабялях псуецца – мы не тое што прытармазілі, мы аптымізавалі аб'ёмы нарыхтоўкі, – сказаў Назараў.

Паводле звестак віцэ-прэм'ера, цяпер краіна штодзённа нарыхтоўвае і рэалізоўвае блізу 27 тысячаў метраў кубічных драўніны.

– Вось мы гэты ўзровень пакуль і прытрымліваем. Хуткасць распрацоўкі будуецца зыходзячы з таго, каб не дапусціць псуты тэхнічных характарыстык драўніны, – сказаў на заканчэнне Назараў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках