19 красавiка 2024, Пятніца, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Земан выступае за далейшыя пастаўкі зброі ва Украіну і падрыхтоўку вайскоўцаў

3
Земан выступае за далейшыя пастаўкі зброі ва Украіну і падрыхтоўку вайскоўцаў

Прэзідэнт Чэхіі мяркуе, вайна ва Украіне будзе доўгай і вымотвальнай.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан падтрымае далейшыя пастаўкі зброі ва Украіну і ўдзел у навучанні ўкраінскіх салдатаў.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Ceske Noviny.

"Калі б не было расейскай агрэсіі ва Украіне, я б на гэта не пагадзіўся", – сказаў Земан пра навучанне салдатаў Узброеных сілаў Украіны.

Міністарка абароны Яна Чарнахова гаварыла на гэтым тыдні, што ў гэтым кантэксце вядуцца інтэнсіўныя перамовы. Паводле ейных словаў, справа знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі, разглядаюцца розныя віды навучання.

Пасля расейскай агрэсіі супраць Украіны Земан змяніў сваю пазіцыю, напрыклад, датычна санкцыяў, якія раней крытыкаваў.

Але, паводле ягоных словаў, усе змянілі сваё меркаванне. Ён згадаў, што, напрыклад, у дакуменце NATO ад 2010 года Расея згадваецца як стратэгічная партнёрка. "Так што так, я пагадзіўся б і на пастаўку зброі, і на навучанне ўкраінскіх салдатаў", – дадаў ён.

Земан таксама мяркуе, вайна ва Украіне будзе доўгай і вымотвальнай. "У такім выпадку натуральным вынікам з'яўляецца, на жаль, павелічэнне стратаў з абодвух бакоў", – сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках