19 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Смаргонскім раёне 62-гадовы мужчына выратаваў рыбака, чыя надзіманая лодка перакулілася пасярод возера

У Смаргонскім раёне 62-гадовы мужчына выратаваў рыбака, чыя надзіманая лодка перакулілася пасярод возера

Мужчына не пацярпеў.

Раніцай 2 ліпеня мужчына лавіў рыбу ў возеры каля вёскі Краснаазёрная, і ягоная лодка перакулілася. Відавочцы выклікалі ратавальнікаў, але калі тыя прыехалі да месца, рыбак ужо быў на беразе – яго выратаваў мясцовы жыхар, паведамляе прэс-служба Гарадзенскай управы МНС.

Сям'я з двума дзецьмі прыехала на возера з начлегам. Раніцай 51-гадовы мужчына пайшоў на рыбалку – заплыў на надзіманай лодцы на сярэдзіну возера. У нейкі момант тая перакулілася і рыбак апынуўся ў вадзе. Гэта ўбачыў мясцовы жыхар, што знаходзіўся непадалёк, ён патэлефанаваў у МНС.

У гэты час жонка танулага пабегла прасіць дапамогу ў найбліжэйшых дамах. У 62-гадовага вяскоўца таксама была лодка, ён даплыў да рыбака, дапамог яму забрацца на борт і даставіў яго на бераг. На шчасце, мужчына не пацярпеў, яму не спатрэбілася дапамога медыкаў.

У МНС нагадваюць: рыбачыць з лодкі можна толькі тым, хто ўмее плаваць. Перад выхадам на ваду варта праверыць стан лодкі (гумовыя лёгка пашкоджваюцца аб камяні, карчы пад вадой), спраўнасць вёслаў. Таксама важна надзець выратавальную камізэльку, выратавальнае кола, пояс, ёмістасць для адпампоўвання вады. На надзіманых плаўсродках небяспечна ўставаць ва ўвесь рост, перагінацца праз борт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках