29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве хочуць забараніць браць у арэнду і прыватызаваць камунальную ўласнасць грамадзянам Беларусі

39
У Кіеве хочуць забараніць браць у арэнду і прыватызаваць камунальную ўласнасць грамадзянам Беларусі

Забарона датычыцца і грамадзянаў Расеі.

Дэпутаты Кіеўскай гарадской рады прапануюць увесці забарону на арэнду і прыватызацыю камунальнай уласнасці сталіцы Украіны для грамадзянаў Беларусі і Расеі, а таксама для юрыдычных асобаў, звязаных з гэтымі краінамі. Пра гэта гаворыцца на сайце рады.

Законапраект мае на ўвазе мараторый на адвод, заключэнне дамоваў арэнды зямельных надзелаў, арэнду і прыватызацыю нежылых памяшканняў, цэласных маёмасных комплексаў камунальнай уласнасці Кіева.

Дакумент ужо ўнеслі ў гарраду. Ягоная аўтарка дэпутатка Аліна Міхайлава расказала, што ўвядзенне мараторыю абумоўленае поўнамаштабнай узброенай агрэсіяй Расеі і "яе памагатай Беларусі" супраць Украіны, а таксама часовай акупацыяй часткі тэрыторый краіны.

– Гэты праект пастановы распрацаваны з мэтай абароны неаддзельнага суверэннага права Украіны на аднаўленне і захаванне яе тэрытарыяльнай цэласнасці. Важна супрацьдзейнічаць унутранаму ўплыву патэнцыйнай расейскай агентуры і прыпыніць усе партнёрскія стасункі з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, якія падтрымліваюць ворага або замоўчваюць інфармацыю пра ваенныя злачынствы Расеі на тэрыторыі Украіны дзеля ўласнай выгады, – гаворыцца ў тлумачэнні да прапановы.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках