24 красавiка 2024, Серада, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею падазраюць у пашкоджанні падводных кабеляў у Нарвегіі

14
Расею падазраюць у пашкоджанні падводных кабеляў у Нарвегіі

Ёсць доказы.

Расейскія рыбацкія караблі маглі пашкодзіць важныя падводныя кабелі на поўначы Нарвегіі.

Пра гэта паведамляе нарвежскае выданне NRK.

Першы выпадак пашкоджання адбыўся яшчэ 3 красавіка 2021 года. Тады знікла блізу 4 кіламетраў кабелю, якім перадаваліся звесткі для навуковых даследаванняў. Таксама яго выкарыстоўвалі для збору інфармацыі для вайскоўцаў. Праз паўгода адарваны фрагмент кабелю знайшлі.

Ужо 7 студзеня 2022 года ўзніклі праблемы на іншым адрэзку. Спецыялісты заўважылі, што знік сігнал на адным з двух кабеляў, які забяспечвае сувязь архіпелага Шпіцберген з мацерыком.

Журналісты мяркуюць, што да абодвух выпадкаў могуць мець дачыненне расейскія рыбалоўныя караблі, якія праходзілі побач.

Якія ёсць доказы датычнасці Расеі?

Звесткі з сістэмы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі караблёў (AIS) гавораць, што 3 красавіка летась у раёне месца знікнення нарвежскага кабелю праходзілі толькі расейскія караблі. Карабель "Саам" некалькі разоў перасек раён знікнення.

Кампанія ў каментары заявіла, што ведала пра кабель, але не думала, што караблі могуць яго зачапіць. Прадстаўнік адзначыў, што ў той дзень там працавалі яшчэ тры расейскія караблі.

Расею падазраюць у пашкоджанні падводных кабеляў у Нарвегіі

Паказальна, што 7 студзеня, калі адбылося другое пашкоджанне ля Шпіцбергена, там знаходзіліся тыя самыя караблі РФ – "Севрыба", "Ягры" і "Вітус Берынг", а таксама "Мелькарт 5", які прайшоў над кабелем ажно 20 разоў.

Кампаніі-прадстаўнікі заявілі, што не ведалі пра пашкоджанні і не заўважылі нічога дзіўнага са свайго абсталявання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках