19 красавiка 2024, Пятніца, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вынайшлі кашулю, якая павялічвае сілу

11
Навукоўцы вынайшлі кашулю, якая павялічвае сілу

Штучная мускулатура ўжо прайшла выпрабаванні на дванаццаці добраахвотніках.

Інжынеры з Лабараторыі сэнсарных маторных сістэмаў ETH Zurich змаглі стварыць штучную мускулатуру з тканіны. Апарат называецца Myoshirt, які працуе як кашуля – яго проста трэба надзець. Тэхналогія прызначаная для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яна павышае сілу і цягавітасць на 60 адсоткаў.

Пра новую вынаходку напісалі на сайце Швэйцарскага федэральнага тэхналагічнага інстытута ў Цюрыху, паведамляе cursorinfo.co.il.

Працуе кашуля так: датчыкі, размешчаныя ў тканіне, адпраўляюць звесткі інтэлектуальнаму алгарытму. Алгарытм распазнае, які менавіта рух хоча здзейсніць гаспадар і якое для гэтага трэба намаганне.

Распрацоўнікі запэўніваюць, што карыстальнік заўсёды трымае сітуацыю пад сваім кантролем. Падтрымка прадыктаваная ягонымі ўласнымі рухамі. Кашуля «выключаецца» лёгка, зрабіць гэта можна ў любы момант.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках