У Турцыі зноў успыхнулі маштабныя лясныя пажары
6- 3.07.2022, 19:17
- 3,060

Пажары ўспыхнулі ў курортных раёнах.
У курортных раёнах Турцыі зноў успыхнулі маштабныя лясныя пажары. Ратавальнікі здолелі часткова спыніць распаўсюджванне агню.
Пра гэта паведамляе DHA.
Агонь успыхнуў у Ізміры на захадзе краіны. У раёне Адэміш пажар пачаўся сёння, 3 ліпеня, блізу 14:00 з невядомых пакуль прычынаў. На месца здарэння прыбылі 4 гелікоптары, 3 самалёты і 20 вадзяных помпаў.
Яшчэ адно загаранне адбылося ў раёне Сеферыхісар блізу 14:30. Туды скіравалі 3 гелікоптары, 2 самалёты і 12 вадзяных помпаў.
Ратавальнікі паведамілі, што абодва пажары лакалізавалі, але прадаўжаюць тушыць полымя.
