19 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Аўсяннікава пакінула нямецкі тэлеканал Welt

14
Марына Аўсяннікава пакінула нямецкі тэлеканал Welt

Былая супрацоўніца “Першага канала”, якая наладзіла ў ягоным эфіры акцыю супраць вайны з Украінай, патлумачыла свой сыход.

Былая супрацоўніца "Першага канала", якая выйшла ў жывы эфір з антываенным плакатам, пакінула нямецкі тэлеканал навін Welt. Пра гэта яна самая паведаміла ў сацсетках у нядзелю, 3 ліпеня, перадае DW.

"Гэта быў унікальны досвед працы ў свабоднай журналістыцы. Дзякуй камандзе die Welt за тое, што падтрымалі мяне ў такі цяжкі час. Час праляцеў незаўважна. Наш 3-месячны кантракт закончыўся. Працягваю рухацца далей", - напісала яна.

Аўсяннікава 14 сакавіка ў жывым эфіры вечаровых навін на "Першым канале" ўвайшла ў кадр з плакатам "No war. Спыніце вайну. Не верце прапагандзе. Тут вам хлусяць. Russians against war". Перад гэтым яна запісала відэазварот: "Тое, што зараз адбываецца ва Украіне - гэта злачынства. Расея - краіна-агрэсар, і адказнасць за гэтую агрэсію ляжыць толькі на адным чалавеку. Гэты чалавек - Уладзімір Пуцін". У выніку Аўсяннікаву прысудзілі да штрафу на 30 000 рублёў паводле адміністрацыйнага артыкула аб парушэнні ўсталяванага парадку правядзення мітынгу - праз відэа, запісанае перад акцыяй.

З "Першага канала" - на нямецкую Welt

У пачатку красавіка бэрлінскі медыяканцэрн Axel Springer паведаміў, што Аўсяннікаву ўзялі на працу на нямецкі тэлеканал навін Welt. "У Марыны Аўсяннікавай у вызначальны момант знайшлася мужнасць паказаць гледачам у Расеі неўпрыгожаную карціну рэальнасці, – растлумачыў такую пастанову галоўны рэдактар тэлеканал Welt Ульф Пошард (Ulf Poschard). "Сваім учынкам яна абараніла галоўныя журналісцкія каштоўнасці – і гэта, нягледзячы на пагрозу рэпрэсій з боку дзяржавы", - заявіў ён.

Пастанова выклікала неадназначную рэакцыю ў грамадстве, а ля будынка тэлестудыі Welt прайшла дэманстрацыя з заклікам не браць Аўсяннікаву на працу праз яе мінулае супрацоўніцтва з расейскім "Першым каналам".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках