20 красавiка 2024, Субота, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Перадавыя падраздзяленні УСУ знаходзяцца за кіламетр ад прадмесця Херсона

18
The Economist: Перадавыя падраздзяленні УСУ знаходзяцца за кіламетр ад прадмесця Херсона

Наступныя два тыдні будуць яшчэ цікавейшымі.

На Херсонскім кірунку працягваецца паспяховая контрнаступальная аперацыя ўкраінскіх сіл.

Перадавыя падраздзяленні УСУ знаходзяцца за кіламетр ад першых прадмесцяў Херсона. Але баі за горад будуць цяжкімі, паведамляе The Economist са спасылкай на неназванага супрацоўніка ўкраінскай вайсковай выведкі.

Паводле ягоных слоў, наступныя два тыдні будуць яшчэ цікавейшымі. Паведамляецца, што карэнным чынам сітуацыю могуць змяніць пастаўкі большай колькасці заходніх ракетных сістэм, а пакуль на паўднёвы кірунак накіравалі толькі пэўную колькасць амерыканскіх гаўбіц M777.

"Расейскія вайскоўцы пастаянна ўдасканальваюць свае ўмацаванні, насычаючы лінію абароны доўгачасовымі агнявымі мясцінамі з бетону", – кажуць крыніцы выдання.

Наступу ўкраінскага войску таксама не спрыяе адкрыты ландшафт Херсонскай вобласці, на якім войскі ўразлівыя для артылерыйскіх удараў. Да таго ж, пакуль на паўднёвым кірунку не назіраецца трохразовая перавага УСУ ў жывой сіле і тэхніцы, якая патрэбная для паспяховага наступу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках