29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка: Інфляцыя ўжо 17%, і яна будзе расці

4
Экс-кіраўнік Нацбанка: Інфляцыя ўжо 17%, і яна будзе расці

Падзенне ВУП у краіне - гэта тэндэнцыя.

Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч не мае аптымізму, калі гаворка ідзе пра беларускую эканоміку, пішуць «Свободные новости»:

- Я думаю, што падзенне ВУП - тэндэнцыя. Гэта звязана з той ізаляцыяй, у якой апынулася Беларусь. Мы не можам здабываць і прадаваць у ранейшых аб'ёмах калій, нафтапрадукты, якія раней у вялікіх аб'ёмах пастаўлялі ва Украіну і Еўразвяз, у нас значна скараціўся імпарт, у тым ліку шырокага спажывання. Насельніцтва стала бядней жыць. Калі ўлады не знойдуць развязанне праблемы, то, на мой погляд, ВУП упадзе на 20%. І яны спрабуюць шукаць выйсце: у Санкт-Пецярбургу будуюць порт, спрабуюць пераарыентаваць лагістыку на Азію… Але ў гэтым выпадку адбудзецца падзенне якасці.

- ЕАБР, аднак, прагназуе падзенне ВУП на 6,5%, МВФ - на 10%. На чым яны грунтуюць свае аптымістычныя прагнозы?

- Магчыма, улада думае, што знойдзе развязанне ўсіх праблем, знойдзе рынкі збыту, павялічыць вытворчасць. Але, мяркую, вертыкаль памыляецца.

Іншая рэч, што інфляцыя будзе не меншая за 20% у гадавым вылічэнні. Можа быць, за кошт высокай інфляцыя якраз і збіраюцца "падправіць" аб'ёмы падзення: пры такой вялізнай інфляцыі, якая ўжо сёння існуе, заўсёды трошкі можна рэгуляваць статыстыку валавага прадукту.

- А стабільнасць беларускага рубля не адлюстроўвае стан эканомікі?

- Сёння рублёвая стабільнасць - сведчанне рэгрэсу, сведчанне таго, што падае вытворчасць, спадае попыт на валюту. У нас няма неабходнасці плаціць за сыравіну, матэрыялы, прадукцыю з цывілізаванага свету: Еўропы, Канады, Амерыкі, Велікабрытаніі.

Стабілізацыя валюты сёння гаворыць аб пагаршэнні сітуацыі ў эканоміцы, аб падзенні ўзроўню жыцця. Якасныя тавары, якія мы атрымлівалі з тэхналагічна развітога свету, жадаем замяніць на тавары ўласнай вытворчасці, меней якасныя. Імпартазамяшчэнне, на якое робіцца стаўка, асабліва дырэктыўнае, з дапамогай кулака, толькі шкодзіць эканоміцы.

- Але ж Лукашэнка ўжо паведаміў пра паўтара мільярды даляраў, якія Расея выдзяляе на праекты імпартазамяшчэння?

- Так, але ўсе гэтыя бонусы не развязваюць праблему. Ізаляцыя ад цывілізаванага тэхналагічнага свету дорага будзе каштаваць Беларусі, і Расеі таксама. І ніякім імпартазамяшчэннем узровень жыцця не паднімеш і не захаваеш, ён працягне падзенне.

Хутка знайсці замену пакупніка нашых тавараў, памяняць лагістыку, замяніць рынак Еўрапейскага Звязу, рынак Канады, ЗША рынак, рынак Канады, ЗША ці наўрад магчыма без шкоды. Мой прагноз: калі ўрад не здолее палепшыць стасункі з тэхналагічна развітым светам, то нас чакае пагаршэнне і падзенне ВУП на 15-20%. У найлепшым выпадку яго можна скараціць да 12-13%, але ўсё адно падзенне.

А Нацбанк ужо паказвае інфляцыю 17%, і яна будзе расці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках