25 красавiка 2024, Чацвер, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Беларусы дэманструюць вялікую мужнасць у імкненні да свабоды

4
Дзярждэп ЗША: Беларусы дэманструюць вялікую мужнасць у імкненні да свабоды

Вашынгтон падтрымлівае народ Беларусі, які спадзяецца набыць сапраўдную незалежнасць.

3 ліпеня дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай. У ёй ён перадаў найлепшыя зычэнні "беларусам, дзе б яны ні знаходзіліся".

"Беларусы па-ранейшаму не могуць вызначаць будучыню сваёй краіны або выказваць свае погляды, не баючыся суровых рэпрэсій", — гаворыцца ў паведамленні.

Ён нагадаў, што другі год запар многія беларускія сем'і будуць адзначаць гэты дзень у расстанні са сваімі блізкімі, бо больш за 1200 палітвязняў пакутуюць у няволі "за спробы рэалізаваць свабоды, якія гэты дзень павінен сімвалізаваць".

"Злучаныя Штаты падтрымліваюць беларускі народ, які спадзяецца здабыць сапраўдную незалежнасць і дэманструе вялікую мужнасць у імкненні да свабоды і дэмакратыі", — рэзюмаваў Блінкен.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках