19 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка назвала два сцэнары змены ўлады ў Крамлі

8
Украінская выведка назвала два сцэнары змены ўлады ў Крамлі

Палітычная і эканамічная расейская эліта, якая дастаткова моцна пацярпела ад санкцый.

Змена дзейнай улады ў Крамлі магчымая паводле аднаго з двух сцэнароў: «дэпуцінізацыя» ці раскіданне Расейскай Федэрацыі на многія часткі.

Пра гэта ў інтэрв'ю РБК-Украіна заявіў начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Кірыл Буданаў.

Паводле ягоных слоў, палітычная і эканамічная расейская эліта, якая моцна пацярпела ад санкцый, чакае «прыдатнага моманту», не ствараючы самастойна пратэстныя настроі.

«Прыдатнай для правільнай змены (Пуціна - УНІАН). Як гаворыцца, «пераемнасці», - адзначыў Буданаў.

Разам з тым начальнік ГУР назваў два магчымыя сцэнары зрынання цяперашняй улады Расеі.

«Магчымыя толькі два варыянты, чым усё гэта скончыцца. Першае, гэта пераемнік Пуціна спыняе асноўныя дзеянні, не толькі ва Украіне, а ў многіх кутках свету. І кажа: «Здымайце, калі ласка, з Расеі ўсе накладзеныя санкцыі, выбудоўваем новыя стасункі. Расея тут ні пры чым, выключна быў чалавек, які кіраваў да гэтага дзяржавай, і гэта яго асабістыя праблемы, ён маньяк», - выказаў меркаванне Буданаў.

Гэта значыць адбудзецца так званая «дэпуцінізацыя», як раней была «дэсталінізацыя».

«Ну і ва ўсім вінавацяць яго (Пуціна – УНІАН). Іншы варыянт – гэта проста раскіданне Расеі на некалькі частак, на тры і больш», – адзначае кіраўнік ГУР.

На пытанне журналіста, ці вядомыя фігуры «пераемнікаў» Пуціна, ён адказаў, што «гэты працэс акурат зараз працягваецца».

«Гэта вельмі моцная паддывановая барацьба. Вежы Крамля павінны паміж сабой знайсці нейкі кансэнсус. А гэта цяжка», – кажа Буданаў. – «Не трэба перашкаджаць гэтаму працэсу», – падкрэсліў начальнік ГУР, адмовіўшыся называць імёны гэтых людзей.

Пры гэтым каментаваць заявы аб «смерці Пуціна» Буданаў таксама не стаў.

«А ці жывы Пуцін цяпер? Рытарычнае пытанне... Я ўстрымаюся ад гэтага», - сказаў ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках