19 красавiка 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнікам «Кароны» ў Гародні забараняюць купляць прадукты ў канкурэнтаў

11
Працаўнікам «Кароны» ў Гародні забараняюць купляць прадукты ў канкурэнтаў

Супрацоўнікаў гіпермаркета збіраюцца адсочваць.

Супрацоўнікам гіпермаркета «Карона» на праспекце Купалы ў Гародні нібыта забараняюць хадзіць па прадукты ў дыскаунтэр «Маяк», які адкрыўся побач, піша Hrodna.life са спасылкай на свае крыніцы.

Выданне перадае паведамленні супрацоўнікаў «Кароны»: з іх словах, ніякіх папер падпісваць іх не прымушалі, але сапраўды вусна забаранілі закупляцца ў «Маяку» - маўляў, калі кагосьці з працаўнікоў там заўважаць, за гэта будуць санкцыі, «бо ў канкурэнтаў закупляцца нельга».

Кіраўніцтва гіпермаркета ніякіх каментароў не дало.

Супрацоўнікі гарадзенскай «Кароны» расказалі выданню, што кіраўніцтва і раней намагала на тым, каб яны не куплялі прадукты ў крамах іншых канкурэнтных сетак: «Маўляў, вы ж працуеце ў «Кароне», вам трэба працягваць кантракт штогод. Таму трэба падтрымліваць свайго працадаўцу».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках