28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы нанеслі моцны ўдар па забеспячэнні акупантаў на ўсходзе

4
Украінскія вайскоўцы нанеслі моцны ўдар па забеспячэнні акупантаў на ўсходзе

УСУ знішчылі расейскі склад боепрыпасаў у Снежным.

Узброеныя Сілы Украіны знішчылі адзін з самых вялікіх расейскіх складоў боепрыпасаў.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку нардэп ад «Слугі народа» Юрый Мысягін, паведамляе Цензор.НЕТ.

Паводле ягоных слоў, склад размяшчаўся ў глыбокім тыле ў акупаваным з 2014 года горадзе Снежным Данецкай вобласці. Лакацыя: «Сняжнянскхіммаш.»

«З 2014 года туды завозілі нерэальную колькасць тэхнікі і БК. Мяркуючы з выбухаў, ад самага вялікага склада БК мала што застанецца і гэта надзвычай файна. Гэта моцны ўдар па пастаўцы і забеспячэнні расейскай групоўкі ў Луганскай і Данецкай вобласці», — зазначае народны дэпутат.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках