25 красавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін узнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі дзясяткі бізнэсоўцаў і кіраўнікоў урадаў Нямеччыны

7
Пуцін узнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі дзясяткі бізнэсоўцаў і кіраўнікоў урадаў Нямеччыны
Фота: Reuters

За якія заслугі яны атрымалі медалі?

Дзясяткі бізнэсоўцаў і кіраўнікоў урадаў Нямечыны за апошнія 10 гадоў былі ўзнагароджаныя расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным дзяржаўнымі ўзнагародамі Расеі, падае артыкул нямецкага выдання Die Welt. «Люстэрка тыдня. Украіна».

Як адзначае выданне, некаторыя нямецкія чыноўнікі зараз адмаўляюць, што прымалі такія ўзнагароды ці адмаўляюцца ад іх пасля пачатку вайны ва Украіне. Аднак ёсць і такія, якія наадварот, не хочуць вяртаць узнагароду, і, відавочна, шануюць іх.

Так, паводле расследавання, з пачатку свайго трэцяга прэзідэнцкага тэрміна ўвесну 2012 года Пуцін узнагародзіў ордэнам Пашаны вышэйшай ступені трох немцаў. Адзін з іх - прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах зараз адмаўляе атрыманне такой узнагароды.

Адмаўляе атрыманне расейскіх узнагарод і кіраўнік Semperopernball (Оперны баль Зэмпера – найбуйнейшая класічная забаўляльная падзея ў нямецкамоўным свеце, якая ператварылася ў адзін з найважнейшых еўрапейскіх балаў) Ганс-Ёахім Фрэй. Паводле ягоных слоў, медаль яму "не ўручылі і не перадалі дагэтуль".

У той жа час, гэтая ўзнагарода знайшла кіроўнага дырэктара Nord Stream 2 Матыяса Варніга і прадпрымальніка Генрыха Вайса, чыя прамысловая група SMS працуе ў Расеі больш за 100 гадоў.

За гэты час Пуцін таксама ўзнагароджваў Ордэнам сяброўства. Некаторыя з "ордэнаносцаў" з часам вярнулі ўзнагароду.

Сярод іх былы прэм'ер-міністр і лідар партыі SPD Матыяс Платцэк, які неаднаразова прыцягваў увагу праз сваю блізкасць да Крамля. Узнагароду ён атрымаў асабіста ад міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова ў 2018 годзе. Цяпер Платцэк кажа, што праз некалькі дзён пасля пачатку вайны вярнуў узнагароду поштай. Прычынай ён назваў неапраўданую захопніцкую вайну Расеі ва Украіне.

Іншыя "медалісты", наадварот, не хочуць вяртаць узнагароду. Сярод іх Майкл Хармс, кіроўны дырэктар Камітэта ўсходнееўрапейскіх эканамічных стасункаў, і Ганс Модраў, апошні кіраўнік урада ГДР з партыі SED.

Іншыя лаўрэаты, такія як прадпрымальнік Марцін Герэнкнехт і былы прэзідэнт Нямецкай камісіі ў ваенных пахаваннях Рэйнхард Фюрэр, не адказалі на запыт выдання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках