29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая сям'я ўцекачоў з'язджае з Беларусі ў ЕЗ

7
Чарговая сям'я ўцекачоў з'язджае з Беларусі ў ЕЗ

Заробку ім не стае на жыццё.

Яшчэ адна сям'я ўкраінскіх уцекачоў - жонка з двума дзецьмі - надумала з'ехаць з Беларусі ў Еўразвяз. Яны прыбылі ў Гомель з Харкава неўзабаве пасля пачатку расейскай агрэсіі. Бацька сям'і амаль адразу ўладкаваўся працу, піша «Флагшток».

«Яны вельмі працавітыя і пазітыўныя. Планавалі застацца, але ўзровень заробку не дазваляе закрыць усе запатрабаванні сям'і. Таму прынялі пастанову ехаць далей, у Еўропу», - гаворыцца ў адным з гомельскіх чатаў.

Валанцёры дапамагаюць сям'і знайсці валізкі і торбы для багажу.

Афіцыйныя органы штодня паведамляюць аб ўкраінскіх уцекачах, якія прыбываюць у Беларусь, але замоўчваюць аб тым, колькі з іх пакідае краіну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках