20 красавiка 2024, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: Увесь свет убачыць першыя перамогі Украіны ў жніўні

10
Украінская выведка: Увесь свет убачыць першыя перамогі Украіны ў жніўні

Начальнік ГУР заявіў, што ў вайне будзе пераломны момант.

Першыя перамогі Украіны ў вайне супраць Расеі можна будзе ўбачыць найбліжэйшым часам. Гэта адбудзецца сёлета ў жніўні.

З такой заявай у інтэрв'ю "РБК-Украіна" выступіў начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў, заклікаўшы праявіць цярпенне.

"У жніўні вы ўбачыце, увесь свет у прынцыпе ўбачыць першыя перамогі Украіны. Першы пералом", - адзначыў Буданаў.

У той жа час ён не стаў раскрываць падрабязнасцяў.

"Вы хочаце, каб я зараз раскрыў усе планы, каб вораг прачытаў і падрыхтаваўся? Дык вы гэта сабе ўяўляеце? Рытарычна вам адкажу. Калі вы аналізуеце мае выказванні, ці ўбачылі вы, што я хаця б раз памыліўся? Таму чакайце", - рэзюмаваў начальнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках