29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: Пуцін трымае ля галавы Лукашэнкі зараджаны пісталет

24
Вайсковы экспэрт: Пуцін трымае ля галавы Лукашэнкі зараджаны пісталет
ФОТА: GETTY IMAGES

Украіне трэба падрыхтавацца да нападу.

Лукашэнка - палітычны труп, які думае, як выжыць фізічна, бо Пуцін трымае ля яго галавы зараджаны пісталет. У той жа час Украіне трэба падрыхтавацца да магчымага нападу з Беларусі.

Пра гэта 4 ліпеня расказаў украінскі вайсковы экспэрт Пётр Чэрнік у эфіры «1+1»" у рамках тэлемарафона.

«Лукашэнка - палітычны труп ва ўсіх сэнсах. Ён нелегальны і нелегітымны ў рамках міжнароднага права, так і ў сябе ў краіне. Пуцін трымае ля ягонай галавы зараджаны пісталет у даслоўным сэнсе гэтага слова. Лукашэнка думае, як выжыць фізічна», - сказаў ён.

На думку вайсковага экспэрта, Украіне не трэба недаацэньваць беларускае войска, а неабходна быць гатовай да яго нападу.

«Не згаджаюся з меркаваннем, што беларускае войска слабае. Яно нешматлікае, і гэта праўда, але недаацэньваць праціўніка — гэта самая вялікая памылка, якую мы можам зрабіць. Сюнь-цзы (кітайскі стратэг і мысляр — Рэд.) нас вучыць, што не трэба чакаць, што вораг не нападзе, ён абавязкова нападзе. Трэба рабіць усё магчымае, каб, калі ён нападзе, цана стала надмернай», — сказаў Пётр Чэрнік.

На ягоную думку, на граніцы з Беларуссю трэба ўзвесці загароды і нарасціць сістэмы СПА.

«Ці магчымы ўдар? Я б да яго ставіўся вельмі сур'ёзна і рабіў усё магчымае, найперш у частцы інжынерных загарод і нарошчвання супрацьтанкавых ракетных комплексаў пры патэнцыяльным удары. Праўда, павінен агаварыць: тут у нас ёсць пэўны натуральны хаўруснік, геаграфічны, гэта — вялізная паласа лясоў і так званыя Прыпяцкія балоты. Калі праціўнік і ўдарыць, то, хутчэй за ўсё, будзе рухацца па дарогах. А як біць праціўніка на дарогах — мы навучыліся ў першыя дні вайны», — гаворыць экспэрт.

Са слоў Пятра Чэрніка, войскі з Беларусі могуць выбраць усякі кірунак для ўварвання ва Украіну.

«У іх вельмі спецыфічная тактычная логіка, якая часам не паддаецца асэнсаванню. Гэта значыць, сапраўды, могуць ударыць у кожнае месца, і тое, якое на гэтую хвіліну выглядае нелагічным. Таму трэба згуртавацца як мага больш старанна», — падсумаваў ён.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках