25 красавiка 2024, Чацвер, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ замацоўваюцца на новых рубяжах: украінскае войска прасоўваецца на поўдні

4
УСУ замацоўваюцца на новых рубяжах: украінскае войска прасоўваецца на поўдні

Вораг не мае поспехаў у прасоўванні на сушы.

Узброеныя сілы Украіны на поўдні краіны прасоўваюцца павольна, але ўпэўнена, заявіла начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк, піша «Главред».

«На астатняй тэрыторыі ў нас прасоўваюцца нашы войскі спецыяльным спосабам, марудна, але ўпэўнена, так, як мы і казалі, у рамках ваеннай аперацыі, захоўваючы цішыню. Тое, што мы вызваляем, мы спачатку замацоўваем, а потым абвяшчаем», - сказала яна падчас онлайн-брыфінгу.

З яе слоў, вораг не мае поспехаў у прасоўванні на сушы, таму выкарыстоўвае тактыку авіяцыйных і ракетных удараў.

Пры гэтым начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра сіл абароны поўдня Украіны пракаментавала інфармацыю выдання The Economist аб тым, што УСУ ўжо знаходзяцца за кіламетр ад Херсона.

«Яшчэ раз скажу, што прасоўванне войскаў могуць каментаваць толькі вайскоўцы. Усе аналітыкі, дэпутаты, іншыя палітычныя і проста актыўныя дзеячы пакуль толькі шкодзяць такімі заявамі і абвяшчэннем такой інфармацыі. Па-першае, яна не адпавядае рэчаіснасці, а па-другое, яна дэзарыентуе нашых людзей, мясцовае насельніцтва. Яна шкодзіць не толькі ваеннай аперацыі, але і ў канчатковым выніку іміджу тых, хто пра гэта заяўляе», - дадала Гумянюк.

Раней паведамлялася аб тым, што на Херсонскім кірунку прадаўжаецца паспяховая контрнаступальная аперацыя ўкраінскіх сіл.

Перадавыя падраздзяленні УСУ знаходзяцца ў кіламетры ад першых прыгарадаў Херсона. Але баі за горад будуць цяжкімі, паведамляе The Economist са спасылкай на неназванага супрацоўніка ўкраінскай вайсковай выведкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках