28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На галаве вялізныя гематомы»

20
«На галаве вялізныя гематомы»

Сталі вядомыя падрабязнасці збіцця беларуса ў Сочы.

Мікіта Гараеў, збіты на пляжы ў Сочы, знаходзіцца дома ў цяжкім стане, паведаміла РИА «Новости» яго маці.

«Нам прапанавалі шпіталізацыю, але мы паехалі дадому… Сёння а восьмай гадзіне раніцы ён прачнуўся дома, у яго ваніты, на галаве вялізныя гематомы ад удараў жалезнымі прутамі. Цяпер ён знаходзіцца дома ў цяжкім стане, мы разглядаем пытанне: альбо я выклікаю «хуткую», альбо мы едзем у судмедэкспэртызу», – распавяла маці Гараева.

Чацвёра падазраваных у збіванні беларуса затрыманыя. Распачатая крымінальная справа аб хуліганстве, паведамляе МУС РФ.

Нагадаем, самбіста Мікіту Гараева, былога прэс-сакратара «Дынама-Маладзечна», збілі ўчора на пляжы ў Сочы. Як паведамляе тэлеграм-канал Mash, малодшыя сёстры Гараева здымалі на пляжы ролік - прапаноўвалі адпачывальнікам садавіну. Супрацоўнікі пляжу «Фрэгат» убачылі ў іх канкурэнтаў і груба папрасілі сысці. Самбіст заступіўся і змог справіцца з трыма работнікамі пляжа, аднак пасля гэтага «на падмогу» тым прыйшло ўжо блізу дзясяці чалавек з палкамі і жалезнымі прутамі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках