24 красавiка 2024, Серада, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынятыя чарговыя змены для пасылак з-за мяжы

4
Прынятыя чарговыя змены для пасылак з-за мяжы

Якія цяпер бязмытныя ліміты?

У красавіку ў Беларусі павялічылі бязмытныя нормы для пасылак з-за мяжы - з 22 да 1000 еўраў для адной бандэролі. Лукашысты анансавалі, што з кастрычніка іх знізяць да 200 еўраў. Аднак напярэдадні «ўрад» увёў чарговыя змены па лімітах на пасылкі з-за мяжы. Zerkalo.io спытала ў мытні, якія цяпер дзейнічаюць ліміты на бандэролі з-за мяжы і якімі яны будуць з кастрычніка.

У сярэдзіне красавіка гэтага года ў Беларусі павялічылі парог бязмытнага ўвозу пасылак з-за мяжы да ўзроўню, які дзейнічае ва ўсіх астатніх дзяржавах — чальцах Еўразійскага эканамічнага саюза, — адна тысяча еўраў і 31 кілаграм на адну бандэроль. Нагадаем, да красавіка ў Беларусі дзейнічалі іншыя ліміты 22 еўры і 10 кілаграм на адну пасылку.

Як паведамлялася, такія ліміты будуць дзейнічаць да 1 кастрычніка гэтага года, пасля гэтай даты норма бязмытнага ўвозу знізіцца да 200 еўраў і 31 кілаграм за адну пасылку.

Аднак у канцы чэрвеня ўрад увёў чарговыя змены для пасылак з-за мяжы. З дакументаў выключылі норму пра бязмытны ліміт 22 еўры і 10 кілаграм на адпраўленні, якія прыходзяць у краіну.

Журналіст «Зеркала» як фізічная асоба патэлефанаваў у Менскую рэгіянальную мытню, каб удакладніць, якія цяпер дзейнічаюць бязмытныя нормы для пасылак з-за мяжы, а таксама якімі яны будуць з кастрычніка. У мытні ўдакладнілі, што цяпер яны працуюць паводле дзейных нормаў — адна тысяча еўраў і 31 кілаграм, а з 1 кастрычніка пяройдуць на паменшаныя ліміты — 200 еўраў і 31 кілаграм.

Мытнікі таксама ўдакладнілі, якія ліміты будуць ўжываць на заказаныя да 1 кастрычніка пасылкі, але якія паступяць у Беларусь пасля гэтай даты. Як растлумачылі ў Менскай рэгіянальнай мытні, «дата размяшчэння пасылкі на складзе часовага захоўвання будзе адыгрываць ролю». Калі пасылка трапіць туды ўжо ў кастрычніку, то да яе будуць ўжываць ліміты 200 еўраў і 31 кілаграм. За перавышэнне будуць налічваць мыту - 15% ад кошту замовы, але не менш за 2 еўры за 1 кілаграм.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках