23 красавiка 2024, aўторак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары назвалі сем прадуктаў для здароўя страўніка

2
Лекары назвалі сем прадуктаў для здароўя страўніка

Адзін з іх куркума.

Лекары-дыетолагі назвалі 7 прадуктаў, якія садзейнічаюць прафілактыцы захворванняў страўнікава-кішачнага тракту. Паводле іх слоў, гэтыя прадукты могуць не толькі станоўча ўплываць на агульны стан чалавечага арганізма, але дзякуючы магутным антыаксідантным уласцівасцям стануць прафілактыкай многіх небяспечных захворванняў.

На першым месцы - імбір. Спецыялісты параілі ўжываць як свежы корань, так і імбір у сушаным, молатым ці зацукраваным выглядзе. Гэты караняплод здаўна выкарыстоўваюць у народнай медыцыне для таго, каб лячыць самыя разнастайныя хваробы.

Карыснымі ўласцівасцямі валодае і размарын - папулярная міжземнаморская спецыя. Водар размарыну павялічвае апетыт, паляпшае страваванне. Яго рэкамендуюць дадаваць у стравы тым пацыентам, якія пачалі рэзка худнець і губляць жаданне есці. Таксама яго можна дадаваць у чорную гарбату. Гэта супакоіць страўнік.

Лекары таксама рэкамендуюць ужываць куркуму, якая можа абараніць ад развіцця рака за кошт выяўленых антыаксідантных і супрацьзапаленчых уласцівасцяў. Куркумін - актыўнае рэчыва, якое змяшчаецца ў гэтай спецыі.

Сярод іншых карысных прадуктаў дыетолагі назвалі востры чырвоны перац чылі (дапамагае нармалізаваць працэс стрававання), часнок (зніжае рызыку ўзнікнення рака страўніка, тоўстай кішкі, стрававода, падстраўнікавай залозы і грудзей), мяту пярэчную (дапамагае пры разладах страўніка, спазмах і дыярэі) (здымае спазмы ў страўніку, змякчае цягліцавую напругу і эфектыўна паслабляе гладкую мускулатуру кішэчніка).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках