29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмігранты распрадаюць у Беларусі загарадную нерухомасць

11
Эмігранты распрадаюць у Беларусі загарадную нерухомасць

Такая ж сітуацыя назіраецца і на рынку кватэр.

Амаль 18% -20% аб'ектаў загараднай нерухомасці прадаюцца па даверанасці. Такія звесткі агенцтва нерухомасці «Твая сталіца». Прадстаўніца агенцтва Ларыса Самусенкава мяркуе, што гэта маёмасць тых, хто з'ехаў з краіны.

Для параўнання, на рынку кватэр па даверанасці прадаецца амаль 12%.

«Справа ў тым, што кватэру звычайна прадаюць у тым выпадку, калі дакладна не збіраюцца вяртацца. А загарадную нерухомасць прадаюць як «найменшае са страт», - цытуе экспэрта Realt.by.

Агенцтва «Этажы» фіксуе рост прапановы на рынку і звязвае гэта з тым, што многія людзі з'ехалі з Беларусі.

Гаворка ідзе не толькі пра апошні віток рэлакацыі пасля лютаўскіх падзей, але і пра тых, хто з'ехаў год ці два таму. Цяпер яны зразумелі, што застануцца за мяжой, прадаюць нерухомасць. Такую сітуацыю мы бачым і на рынку кватэр, але з дамамі і дачамі сітуацыя больш відавочная, бо загарадная нерухомасць прадаецца даўжэй.

Усе гульцы рынка фіксуюць актывізацыю пакупнікоў. Праўда, попыт цяпер зрушыўся на самы нізкі коштавы сегмент - старыя летнія дамкі.

 

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках