20 красавiка 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія не дала візу лукашысту Савіных

36
Вялікая Брытанія не дала візу лукашысту Савіных
АНДРЭЙ САВІНЫХ

Лукашыст хацеў удзельнічаць у 29-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЭ.

Беларуская дэлегацыя не атрымала візы для ўдзелу ў 29-й сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць у брытанскім горадзе Бірмінгеме. Пра гэта заявіў старшыня сталай камісіі «палаткі» ў міжнародных справах Андрэй Савіных.

«Мы падалі заяву на візу ў адпаведнасці з патрабаваннямі брытанскага боку і ў патрэбны тэрмін. Пад надуманымі крывадушнымі падставамі ў візе нам было адмоўлена», – мяркуе Савіных.

Паводле ягоных словаў, дэпутаты ПП НС былі гатовыя да «жорсткага абмену меркаваннямі».

У адказ Савіных паабяцаў, што «ў сувязі з гэтым мы будзем накіроўваць свае намаганні перш за ўсё на кансалідацыю і высвятленне пазіцыі нашых краінаў, краінаў-хаўрусніцаў, гэта і Расейская Федэрацыя, і дзяржавы АДКБ, і ўвесь астатні свет».

Летась візы «палатачнікам» у аналагічнай сітуацыі не выдала Аўстрыя, якая прымала сесію АБСЕ ў Вене.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках