18 красавiка 2024, Чацвер, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў указ пра набор на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве

35
Лукашэнка падпісаў указ пра набор на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве

Указ падпісаны сёння.

Лукашэнка 4 ліпеня падпісаў указ пра восеньскі набор, пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

Дакументам прадугледжваецца набор у жніўні – лістападзе 2022 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзянаў Беларусі мужчынскага полу, якім да дня набору споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзянаў прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі вызначаныя тэрміны ваеннай службы.

Мінабароны Беларусі да 1 снежня гэтага года даручана накіраваць грамадзянаў, набраных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фармаванні.

Нагадаем, у Беларусі набор на тэрміновую ваенную службу праводзіцца два разы на год – вясной і восенню.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках