24 красавiка 2024, Серада, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія воіны далі адпор войскам РФ на трох напрамках

Украінскія воіны далі адпор войскам РФ на трох напрамках

Вечаровая зводка Генштаба УСУ.

Генеральны штаб УСУ апублікаваў аператыўную інфармацыю наконт расейскага ўварвання на стан 18:00.

У паведамленні зазначаецца: «Прадаўжаецца сто трыццаць першы дзень гераічнага супрацьстаяння Украінскай нацыі расейскаму ваеннаму ўварванню.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя істотных зменаў не зведала. Падраздзяленні Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь прадаўжаюць фартыфікацыйнае абсталяванне абаронных пазіцый у памежных раёнах.

У Северскім напрамку вораг абстраляў раёны населеных пунктаў Васільеўскае, Белаполле і Ацінскае Сумскай вобласці.

На Харкаўскім напрамку расейскія акупанты прадаўжаюць артылерыйскія абстрэлы горада Харкава і населеных пунктаў на поўнач, паўночны ўсход і ўсход ад яго. Таксама вораг нанёс авіяўдары непадалёк ад Пятроўкі. Украінскія ваяры жорстка спынілі варожую спробу штурмавых дзеянняў у напрамку населенага пункта Сасноўка і адкінулі захопнікаў назад.

Спрабуючы хоць неяк перашкодзіць лагістычнаму забеспячэнню падраздзяленняў сілаў абароны, вораг дыстанцыйна мінаваў мясцовасць непадалёк ад Чаркаскіх Цішкоў. На напрамку ідзе контрбатарэйная барацьба.

На Славянскім напрамку праціўнік прадпрымае спробы палепшыць тактычнае становішча сваіх падраздзяленняў. Вёў артылерыйскія абстрэлы ў раёнах населеных пунктаў Даліна, Дзіброўнае, Багародзічнае, Мазанаўка, Сухая Балка, Краснаполле, Вернаполле, Вялікая Камышаваха, а таксама нанёс авіяўдары паблізу Дзіброўнага і Багародзічнага. Вораг вядзе штурмавыя дзеянні ў напрамку населенага пункта Мазанаўка, мае частковы поспех.

На Данецкам напрамку акупанты асноўныя намаганні засяроджваюць на агнявой паразе ўкраінскіх падраздзяленняў. Праціўнік вёў паветраную выведку з выкарыстаннем БПЛА "Арлан-10" недалёка ад Паўлаграда і Пакроўска.

На Краматорскім напрамку агрэсар абстрэльваў з танкаў і ствольнай артылерыі раёны Белагораўкі і Верхнякаменскага. Нанёс авіяцыйны ўдар паблізу Таццянаўкі.

Штурмавыя дзеянні ў населеным пункце Белагораўка ўкраінскія воіны паспяхова адбілі. Акупанты адышлі.

На Бахмуцкім напрамку зафіксаваныя варожыя абстрэлы са ствольнай артылерыі ў раёнах населеных пунктаў Спірна, Берастава і Вяршына. Таксама вораг нанёс авіяўдар паблізу Вяршыны.

Украінскія абаронцы прымусілі ворага адысці пасля ягонага наступу ў напрамку Вуглягорскай ТЭС і няўдалай выведкі боем у наваколлях Бераставога.

На Аўдзееўскім, Курахаўскім, Навапаўлаўскім, Запарожскім і Паўднёвабугскім напрамках праціўнік не спыняў абстрэлы з танкаў, мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі ўздоўж лініі сутыкнення. На апошнім вораг нанёс авіяцыйны ўдар у раёне населенага пункта Цярноўка.

У акваторыі Чорнага мора ў гатоўнасці да ракетных удараў па аб'ектах на тэрыторыі Украіны расейскія захопнікі ўтрымліваюць тры носьбіты высокадакладнай зброі. Сумарны залп складае да 20 крылатых ракетаў марскога базавання "Калібр".

Украінскія абаронцы наносяць ворагу страты на ўсіх напрамках, дзе прадаўжаюцца актыўныя баявыя дзеянні.

Расейскія акупанты, каб хоць неяк апраўдаць разбурэнне імі цывільных аб'ектаў на тэрыторыі Украіны, прадаўжаюць інфармацыйныя ўкідванні пра размяшчэнне ваенных падраздзяленняў у школах, цэрквах і лякарнях.

Заклікаем давяраць інфармацыі толькі з правераных крыніцаў і не распаўсюджваць расейскія фэйкі і дэзынфармацыю».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках