25 красавiка 2024, Чацвер, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня Літвы расказала аб прычынах чэргаў на мяжы з Беларуссю

Мытня Літвы расказала аб прычынах чэргаў на мяжы з Беларуссю

Час надгляду фураў павялічыўся.

За апошнія месяцы чэргі грузавікоў на мяжы з Беларуссю яшчэ больш выраслі праз доўгі догляд з прычыны рэалізацыі санкцый Еўрапейскага Звязу (ЕЗ) у дачыненні да Масквы і Менска, паведамляе DELFI са спасылкай на літоўскую мытню.

«Цяпер мытнікі не толькі выконваюць свае паўсядзённыя функцыі, але і павінны забяспечваць кантроль за выкананнем санкцый ЕЗ, таму зразумела, што павялічылася колькасць дагляданых грузаў і больш дэталёвых працэдураў надгляду. З пачаткам дзеяння кожнага новага пакету санкцый неабходна больш старанна ацэньваць загружанасць транспарту, які праходзіць праз мяжу Літвы», – сказала прадстаўніца Мытнага дэпартамента Ліна Лаўрынайцітэ-Грыгене.

У той час як планавы надгляд аднаго грузавіка займае ў сярэднім блізу 20 хвілінаў, службовыя асобы могуць выкарыстоўваць як мабільныя, так і стацыянарныя рэнтгенаўскія апараты, праводзіць дэталёвы фізічны агляд грузу, браць спробы грузу і аналізаваць яго ў лабараторыі, з улікам аператыўнай інфармацыі і ацэнкі магчымых. рызыкаў пры аглядзе аўтамабіляў.

«Такія праверкі займаюць больш часу, але яны неўнікнёныя і неабходныя. Мытня сочыць за тым, каб кантрабанда і тавары, якія падпадаюць пад санкцыі ЕЗ, не перасякалі мяжу Літвы. Мы разумеем, што гэта можа стварыць нязручнасці перавознікам і падарожнікам», – пракаментавала сітуацыю Лаўрынайцітэ-Грыгене.

У Дзяржпамежкамітэце Беларусі заявілі, што сумежныя кантрольныя службы прапускаюць грузавы транспарт з затрымкамі на ўсіх напрамках. Напрыклад, у выходныя праз польскія і літоўскія пункты пропуску ў краіны Еўразвязу заехала толькі 31% і 45% фураў ад нормы адпаведна.

Паводле звестак на 18.00 панядзелка, найбольш складанае становішча склалася ў пункце пропуску «Каменны Лог» – «Мядзінінкай»: там на выезд з Беларусі стаіць 1040 фураў. У «Катлоўцы» – «Лаварышкес» – 160 грузавых машынаў, у «Беняконі» – «Шальчынінкай» – 230 фураў, «Прывалка» – «Райгардас» – 355 грузавых аўтамабіляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках