28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Time: Кісінджэр ужо не хоча, каб Украіна саступіла тэрыторыю Расеі дзеля міру

16
Time: Кісінджэр ужо не хоча, каб Украіна саступіла тэрыторыю Расеі дзеля міру
ГЕНРЫ КІСІНДЖЭР

Паводле словаў былога Дзяржсакратара ЗША, на форуме ў Давосе яго няправільна зразумелі.

Былы Дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр справакаваў шквал крытыкі, калі падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе прапанаваў, каб Украіна саступіла тэрыторыю на карысць Расеі дзеля міру.

Аднак цяпер у інтэрв'ю TIME амерыканскі дыпламат патлумачыў, што зусім не заклікаў Кіеў адмовіцца ад украінскіх рэгіёнаў. І ўвогуле ягоныя давоскія каментары няправільна зразумелі.

«Калі вы прачытаеце мае фактычныя словы, то зразумееце, што я нічога падобнага не гаварыў. Насамрэч я сказаў, што найлепшай лініяй размежавання для перамір'я будзе status quo ante (тая, якая існавала да пачатку вайны – рэд.), гэта значыць, не варта пераносіць вайну з тэрыторый, якія былі ўкраінскімі на момант пачатку вайны, на тыя тэрыторыі, якія талераваліся як частка Расеі ў той час», – сказаў Кісінджэр.

Ён растлумачыў, што выступіў супраць ператварэння вайны за свабоду Украіны ў «вайну за будучыню Расеі».

«Цяпер Расея да гэтага часу трымае ў акупацыі 15% даваенных украінскіх тэрыторый. Іх трэба вярнуць Украіне, перш чым пачнецца сур'ёзнае перамір'е. Спрэчная тэрыторыя – гэта невялікі куток Данбаса, прыкладна 4,5% ад яго, а таксама Крым. Важнасць Крыма для Расеі выходзіць за межы канфліктнага пытання цяперашняга крызісу. Я вельмі занепакоены, што гэтая вайна можа перарасці ў нешта, што стане вельмі некіравальным. Я не гаварыў, што тэрыторыі трэба аддаць. Я меў на ўвазе, што яны павінны мець асаблівы статус на любых перамовах. Я адкрыта выступаю за свабоду Украіны і яе важную ролю ў Еўропе», – сказаў амерыканскі дыпламат.

Нагадаем, што былы Дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе заявіў, што Украіна павінна саступіць Расею частку тэрыторыі, а ЗША і Захад не павінны спадзявацца на расейскую паразу ў вайне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках