20 красавiка 2024, Субота, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвялі падатковую навіну

1
У Беларусі ўвялі падатковую навіну

Для тых, хто выязджае на адпачынак за мяжу.

У Беларусі ўвялі падатковую навіну для тых, хто выязджае адпачываць за мяжу. Змяненне можа быць важным для тых, для каго ўзнікне пытанне падатковага рэзідэнцтва, піша zerkalo.io.

У Беларусі за падатковага рэзідэнта ўважаюцца тыя, хто прабыў у краіне больш за 183 дні за год. Пры падліку колькасці дзён, якія чалавек правёў у краіне, улічваюць адпачынак за мяжой. Да гэтага года дзейнічала такое правіла: калі ў сукупнасці такі адпачынак склаў больш за два месяцы за адзін каляндарны год, то ён не ўлічваўся пры падліку тэрміну знаходжання ў Беларусі. Напрыклад, калі чалавек быў за мяжой два месяцы і адзін дзень, то гэты перыяд не ішоў у перыяд знаходжання ў нашай краіне, а калі менш за два месяцы, то ўлічваўся.

Але ў гэтай сітуацыі ўзнікала пытанне, што лічыць за два месяцы, бо, напрыклад, у лютым 28 дзён (калі гэта не высакосны год), а ў чэрвені – 30.

З гэтага года ў Падатковы кодэкс увялі змяненне, у дакуменце два месяцы замянілі на 60 каляндарных дзён. Калі перавысіць колькасць гэтых дзён, то ўвесь перыяд такога знаходжання за мяжой не будзе ўлічвацца пры падліку тэрміну знаходжання на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках