24 красавiка 2024, Серада, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня журналіста Алега Груздзіловіча чакаюць яшчэ тры суды

4
Палітвязня журналіста Алега Груздзіловіча чакаюць яшчэ тры суды
АЛЕГ ГРУЗДЗІЛОВІЧ

Паводле пазоваў «Менсктрансу».

Палітвязня журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча чакаюць яшчэ тры суды, сілавікі мяркуюць, што ён перакрываў рух на трох акцыях пратэсту, піша «Свабода».

«Менсктранс» выставіў журналісту, які ўжо адбывае тэрмін у Магілёўскай калоніі № 15, тры грамадзянскія пазовы. Агульная сума пазоваў – больш за 56 тысячаў рублёў. Суды пройдуць 15, 22 і 25 ліпеня.

Жонка журналіста Мар'яна Груздзіловіч адзначае, што паводле аднаго з эпізодаў рух транспарту быў прэвентыўна перакрыты гарадскімі ўладамі, а не пратэстоўцамі. Акрамя таго, на акцыях пратэсту, пра якія ідзе гаворка, Груздзіловіч прысутнічаў законна – як акрэдытаваны журналіст «Радыё Свабода».

Нагадаем, Алега Груздзіловіча асудзілі на паўтара гады пазбаўлення волі ў сакавіку 2022 года. Яго абвінавацілі паводле артыкула 342 КК паводле трох эпізодаў удзелу ў «масавых беспарадках» у 2020 годзе. Справу распачалі пасля таго, як Груздзіловіч пазбавіўся акрэдытацыі МЗС як журналіст «Радыё Свабода» і асвятляў адзін з маршаў як пазаштатны карэспандэнт «Народнай волі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках