19 красавiка 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілі Tesla навучыліся аб’язджаць яміны

10
Аўтамабілі Tesla навучыліся аб’язджаць яміны

Аўтамабілі скануюць з дапамогай сэнсараў дарожнае палатно.

Аўтамабілі Tesla навучылі сканаваць праезную частку на прадмет няроўнасцяў. Пра гэта паведамляе выданне Electrek.

Журналісты медыя звярнулі ўвагу на абнаўленне ПЗ Tesla пад нумарам 2020.20. У апісанні да апдэйту было паказана, што адаптыўная падвеска Tesla Adaptive Suspension цяпер можа рэгуляваць вышыню дарожнага прасвету для адрэзку няроўнай дарогі. У выпадку, калі на дарозе з’явіцца перашкода ў выглядзе ўзвышша ці яміны, машына ў аўтаматычным рэжыме адрэгулюе падвеску.

Паводле словаў аўтараў, гэта першае пацверджанне Tesla, што аўтамабілі брэнда здольныя сканаваць з дапамогай сваіх сэнсараў дарожнае палатно. У апісанні абнаўлення было паказана, што інжынеры кампаніі дазволілі электракарам, якія знаходзяцца на дарогах агульнага карыстання, збіраць інфармацыю і саманавучацца, каб унікнуць наезду на перашкоду.

Новая функцыя з'явіцца толькі ў такіх аўтамабілях Tesla з адаптыўнай падвескай, як новыя Model S і Model X. Сістэма будзе даступная ў рэжыме бэта-версіі.

Спецыялісты станоўча ацанілі праграмнае паляпшэнне электракараў. З водгукаў аўтаўладальнікаў, у дрэнных дарожных умовах даволі часта аўтамабілі Tesla даводзіцца выводзіць з рэжыму аўтапілота, бо машыны, як правіла, імкнуцца наехаць на перашкоду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках