25 красавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ адкінулі акупантаў на Славянскім кірунку

Байцы УСУ адкінулі акупантаў на Славянскім кірунку

Аператыўная зводка ўкраінскага Генштаба.

Расейскія войскі ў раёне Славянска абстралялі раён Першамайскага, Новай Мікалаеўкі, Багародзічнага, Адамаўкі, Даліны і Мазанкі. Штурм ворага ў напрамку населенага пункта Даліна ўкраінскія ваяры паспяхова адбілі, у выніку баёў акупанты адкінутыя.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook Генеральнага штаба УСУ.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя істотных зменаў не зведала. Захоўваецца пагроза нанясення ворагам ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі і паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь.

На Северскім напрамку прыкметаў стварэння наступальнай групоўкі не выяўлена. Вораг здзейсніў мінамётныя абстрэлы ў раёнах населеных пунктаў Мхі, Жалезны Мост Чарнігаўскай вобласці і Шалыгіна Сумскай вобласці. Таксама войскі РФ нанеслі авіяўдар гелікоптарам Мі-24 па будынку школы ў раёне населенага пункта Эсмань Сумскай вобласці.

На Харкаўскім напрамку акупанты асноўныя намаганні засяродзілі на ўтрыманні занятых рубяжоў і недапушчэнні прасоўвання нашых войскаў. Вораг абстраляў з артылерыі, рэактыўных сістэмаў залпавага агню і танкаў раёны населеных пунктаў Кутузаўка, Новае, Рускія Цішкі, Малая Данілаўка і Дземянціеўка. Таксама нанесены авіяцыйны ўдар па Харкаве.

На Данецкім напрамку асноўныя намаганні ворага сканцэнтраваныя на ўстанаўленні кантролю над тэрыторыяй Луганскай вобласці ў адміністрацыйных межах. Вораг чыніць захады для аднаўлення транспартнай інфраструктуры ў тылавых раёнах.

На Краматорскім напрамку акупанты абстрэльвалі са ствольнай артылерыі раёны Белагораўкі і Верхнякаменскага, нанеслі ракетна-авіяцыйны ўдар паблізу Славянска і Званаўкі.

На Бахмуцкім напрамку расейскія войскі вядуць штурмавыя дзеянні ў напрамку населенага пункта Новалуганскае, баявыя дзеянні прадаўжаюцца, таксама абстрэльвалі са ствольнай артылерыі раёны населеных пунктаў Кадэма, Новалуганскае, Пакроўскае, Бераставое, Спорнае, Івана-Дар'еўка.

Пры падтрымцы агню варожай артылерыі і авіяцыі адноўленыя штурмавыя дзеянні ў напрамку населенага пункта Спорнае, вораг мае частковы поспех, баявыя дзеянні прадаўжаюцца.

На Аўдзееўскім, Курахаўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім напрамках фіксуюцца абстрэлы пазіцый Сілаў абароны па артылерыі розных калібраў уздоўж лініі сутыкнення. Акупанты ўдарылі авіяцыяй па населеным пункце Аўдзееўка.

На Паўднёвабужскім кірунку вораг асноўныя намаганні засяроджвае на недапушчэнні прасоўвання падраздзяленняў Сілаў абароны Украіны. Здзяйсняў абстрэлы са ствольнай і рэактыўнай артылерыі ў раёнах населеных пунктаў Лупарава, Мірнае, Шаўчэнкава, Красная Даліна, Кабзарцы, Партызанскае, Беразнегаватае, Таполіна, Іванаўка, Пацёмкіна, Княжаўка, Дабранка, Трудалюбаўка і Асакораў. Парай гелікоптараў Ка-52 акупанты нанеслі авіяўдары паблізу Зарэчнага і Вольгінага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках