29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытанскай выведцы расказалі, якімі будуць баі за Данецкую вобласць

У Брытанскай выведцы расказалі, якімі будуць баі за Данецкую вобласць

Раскрытая галоўная асаблівасць бітвы за Данбас.

Баявыя дзеянні ў Данецкай вобласці, верагодна, будуць такімі ж маруднымі, як і на Луганшчыне.

Пра гэта размова ідзе ў штодзённай зводцы брытанскай выведкі, апублікаванай Мінабароны Вялікай Брытаніі.

«Бітва за Данбас характарызуецца павольнымі тэмпамі прасоўвання і тым, што Расея масава ўжывае артылерыю, руйнуючы з зямлёй гарады. Баявыя дзеянні ў Данецкай вобласці амаль напэўна будуць доўжыцца ў такім ключы», – кажуць выведнікі.

У выведцы адзначаюць, што, у адрозненне ад папярэдніх этапаў вайны, Расея дасягнула дастаткова эфектыўнай каардынацыі паміж прынамсі дзвюма групоўкамі сілаў. Гэта цэнтральная групоўка, якую, верагодна, узначаліў генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін, і паўднёвая, верагодна, пад кіраўніцтвам нядаўна прызначанага генерала Сяргея Суровікіна.

«Даволі хуткі захоп Лісічанска Расеяй распаўсюджвае яе кантроль практычна на ўсю тэрыторыю Луганскай вобласці, дазваляючы ёй сцвярджаць пра значны прагрэс у дасягненні палітычнай мэты, якую яна паказала як непасрэдную мэту вайны, а менавіта "вызваленне" Данбаса», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама там адзначылі, што пасля адыходу ўкраінскіх сілаў з раёна Севераданецка – Лісічанска «існуе рэальная верагоднасць таго, што ўкраінскія сілы цяпер змогуць адступіць на больш прыдатную для абароны выпрастаную лінію фронту».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках