28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спартоўка-ябацька Сабаленка прызналася, што сёлета хацела сысці з тэнісу

7
Спартоўка-ябацька Сабаленка прызналася, што сёлета хацела сысці з тэнісу
ФОТА: GETTY IMAGES

Але потым «адумалася».

Шостая ракетка свету, 24-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прызналася, што магла скончыць кар'еру ў 2022 годзе, але перадумала. Пра гэта яна расказала ў ліставанні з падпісчыкам у сваіх сацсетках, піша Championat.

Адзін з падпісчыкаў спытаў спартоўку, ці было ў яе жаданне кінуць тэніс.

«Гадоў у дзевяць было, а так не было такога. Неяк маё гэта, і ўсё. Ну, і сёлета задумвалася, але потым адумалася», – адказала Сабаленка.

Нагадаем, Арына Сабаленка сёлета прапускае Уімблдон праз пастанову арганізатараў не дапускаць да спаборніцтваў на сваіх кортах расейскіх і беларускіх спартоўцаў. Такая пастанова была прынятая праз расейскае ўварванне ва Украіну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках